"Для беларусаў фестываль стаў адным з сімвалаў станаўлення незалежнай дзяржавы. Так, бывалі вельмі няпростыя часы. Але мы бераглі "Славянскі базар". І насуперак усім цяжкасцям свята жыло", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт канстатаваў, што разам з фестывалем вырасла цэлае пакаленне беларусаў, ён укараніўся на зямлі, якую па праву можна лічыць калыскай беларускай самабытнасці. "Віцебшчына, якая падарыла нам Шагала, Пэна, Азгура, Быкава і Фрадкіна, стала цэнтрам прыцягнення для творчых людзей у XXI стагоддзі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сёння фестываль у Віцебску - гэта самы аўтарытэтны міжнародны конкурс прафесійнага вакальнага майстэрства.
"Падкрэслю - конкурс прафесійнага майстэрства, а не шоу-тэхналогій, створаных толькі для іміджу і жадання пацешыць нечае самалюбства. Ён існуе ў імя людзей, дружбы і адзінства, таму што толькі ў адзінстве народаў ёсць сіла, якая пераадольвае любыя перашкоды, - заявіў Прэзідэнт. - І як бы ні курчыліся ў інсінуацыях крытыкі дзяржаўнай і маёй асабістай падтрымкі "Славянскага базару", мы яго адстаялі і ні разу не пашкадавалі, што кожны год праводзім гэты цудоўны фестываль".
15 ліпеня 2021, Віцебск
БЕЛТА
15 ліпеня 2021, Віцебск
БЕЛТА