Сёлета ўрачыстае мерапрыемства набыло фармат Міжнароднага фестывалю. Удзел у ім прынялі прадстаўнікі ваенна-тэхнічнага таварыства расійскага горада Электрасталь.
Ганаровыя госці даставілі ў Беларусь дакладную копію БМ-13, якую ў народзе ласкава называюць «Кацюшай». Менавіта гэтая баявая машына ўзначаліла калону ўдзельнікаў аўтапрабегу. Ён стартаваў з вёскі Пішчалава, ад памятнага знака, размешчанага побач з месцам, дзе быў выраблены першы ў гісторыі Вялікай Айчыннай вайны залп з «Кацюш» па нямецка-фашысцкім захопнікам.
У Оршы расейцы перадалі кіраўніку Аршанскага раёна Ігару Ісачанка макет снарада рэактыўнай ўстаноўкі БМ-13 для мясцовага музея. Да віншаванняў на адрас аршанцаў і гасцей горада далучыўся начальнік ракетных войскаў і артылерыі Узброеных Сіл генерал-маёр Генадзь Казлоўскі.
Наведвальнікі сталі ўдзельнікамі майстар-класаў па баявых мастацтвах, ваеннага квэста, азнаёміліся з сучаснымі ўзорамі рэактыўных сістэм залпавага агню.
Звязда, 17 ліпеня 2021