Гэта ўжо другі конкурс у рамках праекта "На хвалі часу, у плыні жыцця", прысвечаны творчасці пісьменнікаў літаратурнага аб`яднання "Маладняк", які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва і Выдавецкім домам "Звязда".
Нацыянальная бібліятэка на сваім партале прадстаўляе шмат інфармацыі аб выбітных асобах літаратурнай арганізацыі "Маладняк" (1923–1928) і яе актыўных дзеячах. Творчая дзейнасць пісьменнікаў-удзельнікаў праекта уваходзіць у агульнаадукацыйную праграму навучання. Матэрыялы праекта могуць быць карыснымі як выкладчыкам, так і навучэнцам для пашырэння і сістэматызацыі ведаў па прадмеце.
Далучыцца да конкурсу "Беларускі салавей" могуць усе жадаючыя незалежна ад узросту. Работы будуць прымацца ў перыяд з 1 па 31 кастрычніка 2021 года. Для ўдзелу ў конкурсе неабходна напісаць эсэ з сюжэтнай лініяй (prequel, sequel або spin-off) па адным з прапанаваных твораў Змітрака Бядулі: "Салавей", "Сярэбраная табакерка", "Бондар", "На Каляды к сыну".
Канцэпцыя конкурса і афіша мерапрыемства знаходзяцца у далучаных да ліста файлах. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на старонцы праекта "На хвалі часу, у плыні жыцця" і непасрэдна на старонцы літаратурнага конкурсу "Беларускі салавей".
Просім паспрыяць распаўсюджванню інфармацыі пра літаратурны анлайн-конкурс "Беларускі салавей".
З павагай, інфармацыйна-аналітычны аддзел Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Тэл. для даведак: +37517 2932719, +37517 2932969
Е-mail:konkurs.nlb@gmail.com
Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 30 жніўня 2021