https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 31 жніўня 2021 года


Гэты дзень з`яўляецца дзвесце сорак трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 122 дні.
Сёння ў Польшчы святкуецца Дзень салідарнасці і свабоды. Якія яшчэ падзеі адбыліся 31 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 31 жніўня

У 1432 годзе пачалася Грамадзянская вайна ў ВКЛ: ноччу на 1 верасня князі Жыгімонт Кейстутавіч і Сямён Гальшанскі здзейснілі дзяржаўны пераварот і замах на вялікага князя Свідрыгайлу.
У 1449 годзе быў падпісаны дагавор пра вечны мір паміж Вялікім княствам Літоўскім і Вялікім княствам Маскоўскім.
У 1559 годзе быў падпісаны Віленскі дагавор, Лівонскі ордэн перайшоў пад пратэктарат Жыгімонта Аўгуста і абарону ВКЛ.

Хто нарадзіўся 31 жніўня

1850 год: Аляксандр Шыманоўскі, беларускі этнограф.
1885 год: Генадзь Багдановіч, беларускі грамадскі дзеяч.
1922 год: Уладзімір Шыцік, беларускі журналіст.

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся рымскі імператар Калігула, рускі пісьменнік Аляксандр Радзішчаў і амерыканскі акцёр Рычард Гір.

31 жніўня ў народным календары

Сёння ў народзе адзначаецца свята коней: дзень святых Флора і Лаўра. У гэты дзень коней чысцілі, кармілі лепшым аўсом, упляталі ў грыву стужкі, не запрагалі, не аралі на іх. "Умаліў Фрола і Лаўра — чакай каням дабра", — казалі ў народзе.

31 жніўня гаспадыні прымаліся за жаночыя працы – ткалі і шылі па вечарах пры агні.

Лічылася, што пасля Фрола і Лаўра сеяць жыта позна – будзе холадна, яно памерзне. У гэты дзень часта здаралася "сухая" навальніца – без дажджу, толькі маланкі і гром. Тады ўтрымліваліся ад працы, каб не наклікаць пажар.

Sputnik, 31 жніўня 2021
 
Дата публикации:31.08.2021
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:88
 
Ключевые слова:
Календарь Август Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме