https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Спробы акупацыі Беларусі ва ўмовах сучаснай гібрыднай вайны ўспыхнулі з новай сілай


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 2 ліпеня на ўрачыстым сходзе ў гонар Дня Незалежнасці.
"Спробы акупацыі Беларусі ва ўмовах сучаснай гібрыднай вайны ўспыхнулі з новай сілай. Паглядзіце, як і 80 гадоў таму, мы чуем аб "новым парадку" ад такіх жа носьбітаў "еўрапейскіх каштоўнасцей". На чале - тыя ж заходнія эліты", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што ў сумежных дзяржавах ды і ў Беларусі выраслі новыя выканаўцы, гатовыя для сваіх новых гаспадароў зрабіць усю брудную работу.

"Мы разумеем, што гэтыя працэсы адбываюцца, як і ў сярэдзіне мінулага стагоддзя, насуперак волі народаў еўрапейскіх дзяржаў, якія паважаюць і цэняць беларусаў як добрых, надзейных і беспраблемных суседзяў. Нашы сапраўдныя сябры ў бліжэйшых краінах нас зразумеюць. Мы не можам дапусціць, каб гісторыя паўтарылася. Таму вымушаны агучыць непрыемныя для іх памяці эпізоды", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Мы доўга маўчалі. Саромеліся. Мы не хацелі закрануць пачуцці дружалюбных нам народаў, якія не павінны адказваць за грахі ваенных злачынцаў: такіх як літоўскія "лясныя браты", бандэраўцы, бандыты Арміі Краёвай, іншыя забойцы мірнага насельніцтва Беларусі. Мы памятаем, што ў гэтым шэрагу здраднікаў былі і беларусы, збеглыя, якія не змаглі рэалізаваць свае палітычныя амбіцыі на Радзіме. З-за Буга тады яны вярнуліся на нашу зямлю з карнымі атрадамі СС. Вярнуліся, каб забіваць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў: боль аб усіх злачынствах, учыненых у гады Вялікай Айчыннай вайны, да гэтага часу ў сэрцах беларусаў. "І мы рана супакоіліся, думаючы, што ўсе пераможаныя і змучаныя той вайной дзяржавы гэтак жа, як і мы, мараць зберагчы мір. Мір, за які савецкі народ заплаціў самую высокую цану", - заўважыў беларускі лідар.

2 ліпеня 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:02.07.2021
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:160
 
Ключевые слова:
Великая Отечественная война День Независимости Гибридная война Суверенитет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме