https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дата пачатку Вялікай Айчыннай вайны - 22 чэрвеня 1941 года - дзень памяці і смутку, які падзяліў жыццё народа на да і пасля


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўскладання вянкоў у Брэсцкай крэпасці з нагоды 80-годдзя з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
"22 чэрвеня 1941 года для ўсіх беларусаў - дзень памяці і смутку, дата, якая падзяліла жыццё народа на да і пасля. Тая летняя нядзельная раніца стала страшным рубяжом паміж мірам і вайной, паміж святлом і цемрай, жыццём і смерцю, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - На нашу зямлю рушыла ўзброеная бязлітасная армада, не давалі літасці нікому: ні старым, ні дзецям".

Прэзідэнт адзначыў, што потым, пасля 9 мая 1945 года, немцы назвалі той чэрвеньскі дзень ракавым для сваёй нацыі. "А 80 гадоў таму гітлераўскія забойцы мелі намер прайсці па Беларусі пераможным маршам. Яны хацелі прайсці па нашай зямлі гэтак жа лёгка і хутка, як па Чэхіі, як прайшліся па Бельгіі, Галандыі, Даніі, Нарвегіі, Францыі, Грэцыі, Польшчы - па ўсім цяперашнім Еўрапейскім саюзе, прайшліся ўрачыстым маршам", - сказаў беларускі лідар.

Звязда, 22 чэрвеня 2021
 
Дата публикации:22.06.2021
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:250
 
Ключевые слова:
Великая Отечественная война Нацизм
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме