Будуць прадстаўлены творы жывапісу, графікі, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, кніжнага друку — усяго больш за 50 арт-аб’ектаў. Новая экспазіцыя прысвечана гісторыі беларускай культуры XVI-XX стагоддзяў.
Працы Марка Шагала, Хаіма Суціна, Восіпа Цадкіна і многіх іншых сусветна вядомых выхадцаў з беларускіх земляў былі вернутыя на тэрыторыю Беларусі намаганнямі банка. Іх зноў можна ўбачыць у абноўленай экспазіцыі ў галерэі «Арт-Беларусь».
Сярод навінак — 6 унікальных прац удзельнікаў «Сцвярджальнікаў новага мастацтва» Яўгеніі Магар, Дзмітрыя Саннікава, Яўхіма Рояка і Льва Юдзіна.
«Сцвярджальнікі новага мастацтва» — творчае аб’яднанне, створанае ў 1920-1923 гадах у Віцебскім народным мастацкім вучылішчы пад кіраўніцтвам Казіміра Малевіча, якое развівае ідэі супрэматызму.
Звязда, 23 чэрвеня 2021