https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Рэспубліканская мінута маўчання - магчымасць усвядоміць наша мінулае, цяперашняе і будучае


Такім меркаваннем падзяліўся першы сакратар Магілёўскага абласнога камітэта ГА "БРСМ" Уладзімір Паўлоўскі ў час акцыі "Памяць сэрца", якая прайшла апоўдні на плошчы Славы ў Магілёве.
"Мы вырашылі далучыцца да рэспубліканскай мінуты маўчання акцыяй "Памяць сэрца". Штатныя работнікі абласной і гарадской арганізацый і актыў БРСМ такім чынам вырашылі ўшанаваць памяць загінулых у Вялікай Айчыннай вайне. Запаліць лампадкі і ў думках звярнуцца да кожнага загінулага салдата і камандзіра, сваякоў, якія аддалі жыцці за наша цяперашняе - незалежную краіну, чыстае неба над галавой і магчымасць гадаваць дзяцей у мірны час", - сказаў Уладзімір Паўлоўскі.

Паводле слоў першага сакратара, юнакі і дзяўчаты актыўна далучыліся да акцыі. "Мінута маўчання ў такі сумны дзень - гэта магчымасць яшчэ раз усвядоміць, як нам пашанцавала жыць на гэтай зямлі сёння. Мы наследнікі Вялікай Перамогі. Нам дастаўся ад продкаў цудоўны край, і толькі нашымі намаганнямі, сумленнай і адказнай працай мы можам зрабіць не толькі цяперашняе, але і будучае яшчэ лепшым, - падкрэсліў Уладзімір Паўлоўскі. - Цяпер мы бачым націск на нашу дзяржаву - іншыя краіны спрабуюць умешвацца ва ўнутраныя справы рэспублікі, уводзяць санкцыі. Але, я ўпэўнены, мы справімся і пераадолеем гэта. Захаваўшы сваю краіну і гордае імя нашага народа, мы зробім усё, як завяшчалі нам нашы дзяды і прадзеды, якія прайшлі вайну. Мы будзем абараняць і берагчы сваю Айчыну, вырашаць праблемы мірным і цывілізаваным шляхам".

22 чэрвеня 2021, Магілёў
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.06.2021
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:156
 
Ключевые слова:
Патриотизм Великая Отечественная война Магілёў Минута молчания БРСМ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме