Мяркуецца, што на працягу ўсяго 2021 года адбудзецца цэлы шэраг выставак, якія разам адкажуць на многія пытанні, звязаныя з лёсам нашай Айчыны і нашага народа.
І першая выстаўка, якая пачне сваю работу 16 чэрвеня а 17-й гадзіне, у межах праекта складаецца з дзвюх частак — «Гісторыя» і «Культура». Першая паказвае лёсавызначальныя падзеі, асноўныя працэсы, этапы гістарычнага развіцця Беларусі (ад старажытных часоў да сучаснасці). Другая частка — «Культура» — адлюстроўвае асобныя тэмы, прысвечаныя адметнасцям самабытнай беларускай культуры.
Праект «Беларусь і беларусы. Гід па гісторыі і культуры» рэалізоўваецца ў адпаведнасці з грантам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у культуры на 2021 год. Партнёры праекта: Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, Беларускае тэлеграфнае агенцтва, Дэпартамент па ліквідацыі вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Музей прыроды і экалогіі, Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, вядомыя майстры фатаграфічнага мастацтва Ганна Кіпель, Анатоль Андрэеў.
Аўтар: Сяргей Шычко
Звязда, 11 чэрвеня 2021
Звязда, 11 чэрвеня 2021