Звычайна краязнаўства лічыцца справай рэгіянальнага характару. Брэсцкая абласная бібліятэка імя Максіма Горкага мяняе традыцыю літаральна на вачах, запрасіўшы сёння, 4 чэрвеня, на міжнародны «круглы стол» «Радзімазнаўчы аспект у творчасці пісьменнікаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў» вучоных-літаратуразнаўцаў, пісьменнікаў, краязнаўцаў не толькі з Беларусі, але і іншых краін — Расійскай Федэрацыі, Казахстана, Узбекістана, Азербайджана.
Прысутнічае на прэстыжным форуме, дзе даклады прагучаць ужывую, ад непасрэдных прысутных удзельнікаў, а таксама у рэжыме анлайн, і іранская тэма. Бібліятэка Брэсцкай вобласці, як вядома, носіць імя вялікага пісьменніка-рэаліста Максіма Горкага. Пра свае судакрананні, судакрананні сваёй сям’і з яго творчасцю раскажа спадар Гурбаніджад Гумен Гушанг, іранец, які жыве і працуе ў Беларусі, з’яўляецца пастаянным аўтарам газеты «Звязда», часопісаў «Алеся», «Беларусь», сеткавага выдання zviazda.by (тэма яго выступлення — «Пераклады твораў М. Горкага ў Іране і іншых краінах Усхода. Творчасць пісьменніка-рэаліста як мост дружбы паміж народамі»).
І з прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў размовы выступяць дырэктар абласной бібліятэкі Алена Стрыжэвіч, дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома "Звязда" Алесь Карлюкевіч, старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццяна Дземідовіч.
У праграме «радзімазнаўчых дыскусій» — даклад Алеся Карлюкевіча «Брэсцкія рэгіянальныя кніжныя інтарэсы Выдавецкага дома «Звязда», Таццяны Дземідовіч «Краязнаўства Брэстчыны: час адзінай плынню», галоўнага рэдактара выдавецтва «Мастацкая літаратура» паэта Віктара Шніпа «Балада Міколы Калінковіча» і іншыя берасцейскія радзімазнаўчыя мастацкія сюжэты», пісьменніка, вядучага карэспандэнта газеты «Сельская праўда» «Вывучэнне гісторыі «вогненых вёсак» — населеных пунктаў Беларусі, цалкам знішчаных карнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (на прыкладзе вёскі Драмлёва Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці)», пісьменніка, краязнаўца Валерыя Мароза «Гістарычнае краязнаўства Брэстчыны II XIX — пачатку XX ст.», загадчыцы аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага Ірыны Жэлянгоўскай «Літаратурная прэмія імя У. Калесніка Брэсцкага аблвыканкама», літаратуразнаўцы Марыі Новік «Да праблемы выдання творчай спадчыны пісьменнікаў Берасцейшчыны», пісьменніка, літаратуразнаўцы Святланы Варонік «Краязнаўства ў фотааб’ектыве Уладзіміра Калесніка», рэдактара краязнаўчага альманаха «Астрамечаўскі рукапіс» Аляксандра Валковіча «Альманах «Астрамечаўскі рукапіс» — арыгінальнае выданне сучаснай Беларусі».
З Гродна да размовы далучыцца пісьменніца, літаратурны крытык Ірына Шатыронак з відэадакладам «Вачыма англічаніна Фартэск’ю Андэрсана».
Што да замежных пісьменнікаў, навукоўцаў, то з прывітаннем да ўдзельнікаў «круглага стала» выступіць расійскі гістарычны пісьменнік Мікалай Чаркашын, аўтар рамана «Берасцейскія вароты», іншых гістарычных твораў, звязаных з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны на Берасцейшчыне, Гродзеншчыне.
З відэакладамі прымуць удзел загадчык аддзела міжнародных сувязей і сусветнай літаратуры Інстытута літаратуры і мастацтва імя М. А. Аўэзава, член праўлення Саюза пісьменнікаў Казахстана і Міжнароднага Казахскага ПЕН-клуба Святлана Ананьева (тэма яе выступлення — «Літаратурны ландшафт роднага краю»), загадчык аддзела фальклора і літаратуры Калмыцкага навуковага цэнтра Расійскай Акадэміі Навук Рыма Ханінава («Калмыцка-беларускія літаратурныя сувязі XX — XXI ст. у аспекце краязнаўства»), галоўны рэдактар часопіса «Русский язык и литература в Азербайджане» доктар філалагічных навук Флора Наджы («Адзінства непадобных»), намеснік старшыні секцыі рускай літаратуры Саюза пісьменнікаў Узбекістана «Актуальнасць адлюстравання і папулярызацыі гісторыі Сярэдняй ў навукова-папулярных публікацыях і мастацкіх творах аўтара Узбекістана, якія пішуць на рускай мове»).

Завершыцца праца двума прэзентацыямі. Загадчык агульнай чытальнай залы Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага Тамара Глазкова выступіць з паведамленнем пра біябібліяграфічны паказальнік «Алесь Мікалаевіч Карлюкевіч». Адбудзецца і прэзентацыя краязнаўчай манаграфіі «Черняков» пісьменніка, краязнаўца Анатоля Гладышчука.
Аўтар: Мікола Берлеж
Звязда, 4 чэрвеня 2021
Звязда, 4 чэрвеня 2021