На партале можна ўбачыць рэпартажы з рэгіёнаў і сталіцы аб ініцыятывах, якія аб`ядноўваюць людзей дзеля агульнай справы, пачынаючы ад добраўпарадкавання населеных пунктаў да аднаўлення помнікаў. Расказваецца аб простых людзях, якія праяўляюць ініцыятыву і ўносяць уклад у развіццё сваёй малой радзімы. Гэтыя матэрыялы сабраны ў рубрыках "Ініцыятывы" і "Людзі".
У рубрыцы "Гісторыя" акумулююцца матэрыялы аб выдатных мясцінах Беларусі, яе багатай гістарычнай спадчыне, вядомых людзях.
У рубрыках "Традыцыі" і "Творчасць" сабраны матэрыялы, прысвечаныя народным абрадам і звычаям, уменням майстроў, якія перадаваліся з пакалення ў пакаленне, а таксама расказваецца аб сучасных талентах беларусаў.
Актуальныя матэрыялы прадстаўлены ў раздзелах "Падзеі" і "Акцыі". Разважанні па розных важных тэмах - у раздзелах "Меркаванні" і "Інтэрв`ю".
Для тых, хто цікавіцца статыстыкай, ёсць рубрыка "Год народнага адзінства ў лічбах", дзе прадстаўлена актуальная інфаграфіка.
Кантэнт сайта насычаны маляўнічымі падзейнымі і пейзажнымі фота і відэа з розных куткоў Беларусі.
Працуе і інтэрактыўная сувязь - кожны можа прыслаць сваё фота ў раздзел фотагалерэя. Плануецца арганізоўваць творчыя конкурсы для пошуку талентаў сярод карыстальнікаў сайта.
Самая важная інфармацыя з сайта Года народнага адзінства будзе паступаць у Telegram у Народны канал (@Narodnyj).
Як паведамлялася, 2021-ы аб`яўлены Годам народнага адзінства першым указам Прэзідэнта 4 студзеня. Рашэнне прынята для кансалідацыі грамадства, з`яднання беларускага народа на аснове ідэй суверэнітэту і незалежнасці краіны.
Прапанову зрабіць 2021-ы Годам народнага адзінства Аляксандр Лукашэнка выказаў у час навагодняга звароту да беларускага народа.
"Нам усім, хто бачыць свет па-рознаму, трэба ўсвядоміць, што ў нас адзіная каштоўнасць - кавалачак зямлі ў цэнтры Еўропы. Іншага не дадзена. І ў імя захавання яго для дзяцей давайце перагорнем старонку пройдзенага і будзем разам пісаць новую главу незалежнай Беларусі. Давайце будучы год зробім Годам народнага адзінства, - сказаў Прэзідэнт. - Будзем жыць сваім розумам, ствараць каштоўнасці сваімі рукамі. Берагчы, даражыць і любіць так, як могуць толькі беларусы - разумная, талерантная, накіраваная ў будучае нацыя! І калі мы хочам "людзьмі звацца", мы гэта зробім!"
7 чэрвеня 2021, Мінск
БЕЛТА