"У гэтыя святочныя дні па ўсёй краіне праходзяць розныя мерапрыемствы з вялікай колькасцю людзей. Хачу сказаць усім беларусам: на нашых вуліцах будзе забяспечана бяспека. Тых грамадзян, якія заклікаюць у інтэрнэце да проціпраўных дзеянняў, акрамя як здраднікамі і ворагамі я і не назаву. Усе добра ведаюць, што ва ўсе часы рабілі з такімі людзьмі. І калі ў некага раптам з`явіцца жаданне парушыць бяспеку і спакой у гэтыя светлыя дні, супрацоўнікі органаў унутраных спраў хутка і аператыўна спыняць такія дзеянні, - сказаў Іван Кубракоў. - У Беларусі шануюць памяць герояў, загінулых у час Вялікай Айчыннай вайны. Практычна ў кожнай сям`і ёсць людзі, якія загінулі ў гады вайны, абараняючы бяспеку нашай краіны, каб сёння мы з вамі жылі спакойна. А мы, супрацоўнікі органаў унутраных спраў, не падвядзём і прадоўжым забяспечваць бяспеку. Мы не дапусцім правакацый і проціпраўных дзеянняў на нашых вуліцах".
Урачыстае мерапрыемства каля мемарыяла ў вёсцы Гаі ў такім фармаце праходзіла ўпершыню. Яго ўдзельнікамі сталі кіраўніцтва Міністэрства ўнутраных спраў, ГУУС Мінгарвыканкама, УУС аблвыканкамаў, Магілёўскага аблвыканкама, гарвыканкама і райвыканкама, курсанты і навучэнцы Акадэміі МУС і Магілёўскага інстытута МУС, Спецыялізаванага ліцэя МУС, кадэты Магілёўскага абласнога кадэцкага вучылішча і вучні ваенна-патрыятычных і юрыдычных класаў школ горада, ветэраны вайны і органаў унутраных спраў.
"Такое мерапрыемства, якое праводзіцца на ўзроўні Міністэрства ўнутраных спраў, каля гэтага мемарыяла прайшло ўпершыню. У бягучым годзе мы праводзілі тут суботнік, добраўпарадкоўвалі тэрыторыю, устанаўлівалі лаўкі. Тады і прынялі рашэнне, што на гэтым святым месцы правядзём святочнае мерапрыемства да Дня Перамогі, - дадаў міністр. - Па ўсёй краіне праходзяць святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Перамогі. Сёння кіраўніцтва Міністэрства ўнутраных спраў, Магілёўскага аблвыканкама ўсклала кветкі да мемарыяла, а таксама правяло мерапрыемства ў памятным, святым для кожнага міліцыянера месцы - каля помніка батальёну міліцыі капітана К.Р.Уладзімірава. У далёкім 1941 годзе супрацоўнікі міліцыі тут першымі сталі на абарону Магілёва. 6 дзён і начэй супрацоўнікі зводнага батальёна, а гэта простыя курсанты і міліцыянеры, стаялі насмерць без сну і адпачынку, абараняючы Магілёў. 245 супрацоўнікаў міліцыі - практычна ўсе загінулі на гэтай вышыні, ніхто з іх не завагаўся і не адступіў. Засталося толькі 19 цяжкапараненых супрацоўнікаў міліцыі. Мы памятаем і шануем памяць аб нашых калегах".
Як адзначыў Іван Кубракоў, помнік у вёсцы Гаі ўнікальны. "Паводле архіўных даных, гэта адзіны помнік загінулым супрацоўнікам міліцыі на ўсёй постсавецкай прасторы. Мы будзем берагчы памяць аб нашых героях і на іх прыкладах выхоўваць моладзь. Сёння тут прысутнічалі курсанты Магілёўскага інстытута МУС, курсанты абласнога вучылішча. У будучым менавіта яны будуць абараняць правапарадак у нашай краіне, і мы павінны іх выхоўваць менавіта на гэтых подзвігах нашых калег".
У час мітынгу-рэквіема адбылося датэрміновае ўручэнне 14 афіцэрам капітанскіх пагонаў. "Ва ўрачыстай абстаноўцы мы ўручалі 14 супрацоўнікам органаў унутраных спраў, старшым лейтэнантам, але ўжо капітанам, званні датэрмінова. Гэта тыя людзі, якія сваім прыкладам паказваюць дастойнае нясенне службы, не лічачыся з асабістым часам", - адзначыў міністр МУС.
Пачэсным госцем мерапрыемства стаў ветэран Вялікай Айчыннай вайны і АУС Мікалай Ількевіч. Ён расказаў, якія страшныя падзеі прынесла з сабой вайна і як важна берагчы мір на зямлі. "Сёння ўжо мала хто памятае тыя жахі, якія прынесла з сабой напад фашысцкай Германіі на нашу краіну. Тады на абарону Радзімы падняўся ўвесь беларускі народ. Мне было ўсяго 13 гадоў, і я разам з бацькамі і двума братамі пайшоў у партызаны, - расказаў Мікалай Ількевіч. - Мы многае перажылі тады, але не аддалі ворагам нашу краіну".
Для ўдзельнікаў урачыстага мерапрыемства супрацоўнікі АУС, студэнты, курсанты і навучэнцы ўстаноў адукацыі падрыхтавалі творчыя нумары.
7 мая 2021, Магілёўскі раён
БЕЛТА
7 мая 2021, Магілёўскі раён
БЕЛТА