На аршанскай Лядовай арэне дадзены старт IX Міжнароднаму эканамічнаму форуму і X рэспубліканскай універсальнай выставе-кірмашы «Аршанскія традыцыі».
Багатая праграма запланавана на працягу чатырох дзён.
У прыватнасці, тутэйшым і гасцям-турыстам вельмі падабаецца купляць на вуліцы прадукцыю па прывабных цэнах: ад хлебабулачных, кандытарскіх, мясных вырабаў да адзення і абутку...
Дзелавыя людзі на форуме наладжваюць бізнес-сувязі, вывучаюць на месцы прапановы для інвестыцый, інавацыі. Для іншаземных прадстаўнікоў улады, прадпрымальнікаў з гарадоў-пабрацімаў, якія не прыехалі ў горад над Дняпром, быў наладжаны тэлемост.
Сярод іншага арганізаваны «прафесійны кірмаш». Патэнцыйныя абітурыенты могуць даведацца пра навучальныя ўстановы. Навучэнцы, студэнты і іх выкладчыкі распавядуць пра нюансы пры паступленні, у даступнай форме прэзентуюць прафесіі, адкажуць на пытанні.
Аляксандр Пукшанскі
Звязда, 29 красавіка 2021
Звязда, 29 красавіка 2021