На працягу апошніх некалькіх гадоў у Беларусі вялася праца па ўзнаўленні напрастольнага крыжа Тураўскай епархіі XII-XIII стагоддзяў. Ён адносіцца да уздзвізальных (напрастольных) крыжоў візантыйскіх і старажытнарускіх храмаў. Да іх жа адносіцца і яшчэ адна вядомая беларуская святыня — крыж прападобнай Еўфрасінні Полацкай.
Яшчэ ў 1962 годзе падчас раскопак Тураўскага гарадзішча на пласце XII-XIII стагоддзяў былі знойдзены чатыры свінцовыя абразкі — Найсвяцейшай Багародзіцы і трох святых. На думку навукоўцаў, яны як раз размяшчаліся на напрастольным крыжы. Сам крыж быў галоўнай святыняй Тураўскай епархіі і захоўваўся на троне кафедральнага сабора горада. Вядома, што храм быў разбураны землятрусам ў першай палове XIII стагоддзя.
У апошнія гады было прынята рашэнне ўзнавіць Тураўскі крыж. Адпаведнае даручэнне было дадзена Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнка 16 чэрвеня 2017 года падчас наведвання Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. У жніўні 2019 года канцэпцыю Тураўскага крыжа зацвердзіў тагачасны мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павал, а ўжо восенню пачаліся работы па яго вырабе. Па сярэднявечных тэхналогіях былі вырабленыя два ідэнтычных крыжа — для Тураўскай епархіі і для Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Звязда, 2 траўня 2021