Якія падзеі адбыліся 11 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 11 сакавіка
У 1993 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Гватэмалай.
Хто нарадзіўся 11 сакавіка
1887 год: Алесь Гарун, беларускі паэт.
1899 год: Вольга Галіна, беларуская актрыса.
1903 год: Тодар Кляшторны, беларускі паэт.
1911: Леў Гарошка, беларускі рэлігійны дзеяч.
Таксама сёння нарадзіліся польскі пісьменнік, кампазітар Каятан Крашэўскі і аргенцінскі музыкант і кампазітар Астар П`яцола.
11 сакавіка ў народным календары
Сёння святкуецца чацвёрты дзень Масленічнага тыдня. Масленічны чацвер носіць імя "разгуляй" або проста "шырокі чацвер".
Напрацягу гэтага дня праводзілі разнастайныя гулянні, дзень быў напоўнены карагодамі, забаўкамі і кулачнымі баямі. Акрамя бліноў, гаспадыні пяклі вырабы з мукі ў форме птушак.
Напрацягу гэтага дня праводзілі разнастайныя гулянні, дзень быў напоўнены карагодамі, забаўкамі і кулачнымі баямі. Акрамя бліноў, гаспадыні пяклі вырабы з мукі ў форме птушак.
Таксама сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць свяціцеля Парфірыя.
11 сакавіка звярталі ўвагу на птушак. Калі да гэтага дня пералётныя птушкі ўжо вярнуліся з зімоўкі, будзе добры ўраджай хлеба. Калі яны робяць гнёзды на сонечным баку, лета будзе дажджыстае, калі ў цені – гарачае.
Імгла раніцай прадвяшчае дрэннае надвор`е, увечары – цёплае.
Sputnik, 11 сакавіка 2021