«Як правіла, перыяд эксплуатацыі атракцыёнаў у сталічных парках пачынаецца з сярэдзіны вясны і працягваецца да пачатку восені. У гэты раз плануем адкрыць іх у канцы красавіка», — распавялі ў кіраванні.
Усяго на балансе прадпрыемства знаходзіцца 55 атракцыёнаў у Цэнтральным дзіцячым парку імя Максіма Горкага, парку культуры і адпачынку імя Чалюскінцаў, парку імя 50-годдзя Вялікага Кастрычніка і парку 900-годдзя Мінска.
«Пачынаем рыхтаваць каруселі да эксплуатацыі. Пры падрыхтоўцы атракцыёнаў да сезону улічваюцца ўсе інструкцыі па іх рамонце і абслугоўванні, — адзначылі ва ўпраўленні. — Допуск да каруселяў ажыццяўляецца пасля вынікаў тэхнічнага агляду, які праводзіцца спецыялістамі Дзяржпрамнагляду».

Планамерна прадпрыемства займаецца і заменай састарэлых канструкцый. У бягучым годзе ў Цэнтральным дзіцячым парку імя Горкага плануецца дэмантаж атракцыёну «Рускія арэлі» і ўстаноўка новага, сучаснага і запатрабаванага атракцыёну «Лабірынт». У мінулым годзе тут абсталявалі новы механічны атракцыён «Мікс».
Звязда, 14 красавіка 2021