Малады піяніст, лаўрэат міжнародных конкурсаў Андрэй Іваноў, які жыве ў Вялікабрытаніі, скончыў і Маскоўскую дзяржаўную кансерваторыю імя П.І.Чайкоўскага.
Ён паказваў майстэрства выканання ў некалькіх прэстыжных залах Еўропы. Супрацоўнічаў з такімі аркестрамі як камерны аркестр фестывалю «Enigma» у Стратфардзе і з сімфанічным аркестрам Бірмінгема.
У 2018 годзе з гэтым калектывам Андрэй выступаў на адкрыцці адной з самых прэстыжных залаў Англіі — Bradshaw Hall (Бірмінгем). На мерапрыемстве тым прысутнічалі члены Каралеўскай сям`і, канцэрт запісваўся кампаніяй BBC.
У жніўні пазамінулага года Андрэй выпусціў дыск з малавядомымі транскрыпцыямі Ф. Ліста на NAXOS — адной з самых запатрабаваных і прэстыжных гуказапісвальных кампаній у свеце.
У цяперашні час яркі і таленавіты музыкант вядзе актыўную выканальніцкую дзейнасць у Беларусі.
Канцэрт адбудзецца вечарам 4 сакавіка. Музыкант на фартэпіяна выканае творы Моцарта, Баха, Шапэна.
Аляксандр Пукшанскі
Звязда, 1 сакавіка 2021
Звязда, 1 сакавіка 2021