Цырымонію пачалі з гашэння дзяржаўнага знака паштовай аплаты "Барысаў - культурная сталіца", пасля чаго ва ўрачыстай абстаноўцы намеснік міністра культуры Беларусі Валерый Грамада ўручыў старшыні райвыканкама Генадзю Дзенгалёву пасведчанне аб прысваенні Барысаву статусу "Культурная сталіца Беларусі - 2021".
"Гэта месца адно з самых старажытных у краіне. Яно мае вялікі культурны патэнцыял. Тут ёсць гістарычныя месцы, якія варта паглядзець, горад багаты на творчыя калектывы. Праграма, якая распрацавана, толькі дапоўніць усе гэтыя бакі. Усё гэта дасць магчымасць далучыць людзей да культурных і духоўных каштоўнасцей, прадэманструе, наколькі важна захаваць гісторыка-культурную спадчыну мясцовасці і краіны", - сказаў намеснік міністра.

Мерапрыемства прадоўжылася святочнай праграмай. На сцэне Палаца культуры імя Максіма Горкага гасцям і жыхарам горада паказалі міні-спектакль. Акцёры праз музычнае, харэаграфічнае і тэатральнае мастацтва расказвалі гледачам гісторыі аб любові да роднай зямлі і традыцыях народа Беларусі, таленце і дзіцячых марах. Мерапрыемства дапоўнілі экспазіцыі, творчыя сустрэчы і майстар-класы, якія знаёмілі гасцей з гісторыяй, традыцыямі, культурай горада і раёна.
Паводле слоў Генадзя Дзенгалёва, сёння адкрыты цыкл культурных мерапрыемстваў, якія будуць праходзіць у Барысаве ўвесь год.
"Пастараліся ўлічыць пажаданні насельніцтва і распрацавалі праграму з артыстамі, якія працуюць у розных жанрах. Будуць выступаць мясцовыя, рэспубліканскія і нават замежныя калектывы пры падтрымцы пасольстваў Японіі і Францыі", - адзначыў старшыня райвыканкама.

На працягу года ў Барысаве плануюць правесці каля 80 мерапрыемстваў. Гэта канцэрты, тэатральныя пастаноўкі. Усе яны будуць накіраваны на паказ творчых дасягненняў краіны і рэгіёна ў музычным, тэатральным, харэаграфічным і іншых відах мастацтва, а таксама прафесійнай і аматарскай творчасці.
Першым статус культурнай сталіцы Беларусі ў 2010 годзе атрымаў Полацк. У 2011 годзе эстафету прыняў Гомель, потым Нясвіж (2012), Магілёў (2013), Гродна (2014), Брэст (2015), Маладзечна (2016), Бабруйск (2017), Наваполацк (2018). В 2019 годзе тытул культурнай сталіцы Беларусі меў Пінск, а потым Ліда.
19 лютага 2021, Барысаў
БЕЛТА
19 лютага 2021, Барысаў
БЕЛТА