"15 лютага для вас - воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія прайшлі праз горан афганскай вайны, - гэта дзень памяці, мужнасці і непарушнага баявога братэрства", - гаворыцца ў звароце.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь славіць жывых герояў і помніць пайменна ўсіх сваіх сыноў, якія не вярнуліся з той вайны, шануе іх памяць і смуткуе разам з роднымі і блізкімі.
"Вы з гонарам выканалі свой салдацкі абавязак, як нашы бацькі і дзяды - героі Вялікай Айчыннай вайны. Сёння вы самі - ветэраны, надзейная апора дзяржавы і прыклад для моладзі ў служэнні Радзіме. Ваша цвёрдая патрыятычная пазіцыя дапамагае захаваць мір і стабільнасць у краіне, цану якім вы ведаеце, як ніхто іншы", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
15 лютага 2021, Мінск
БЕЛТА
15 лютага 2021, Мінск
БЕЛТА