https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 14 студзеня 2021 года


Гэты дзень з`яўляецца чатырнаццатым па грыгарыянскім календары, а да канца года застаўся 351 дзень.
Якія падзеі адбыліся 14 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 14 студзеня

У 1873 годзе пачаўся рух цягнікоў на ўчастку Мінск - Вілейка.
У 1993 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны са Славакіяй.

Хто нарадзіўся 14 студзеня

1893 год: Канстанцыя Буйло, беларуская паэтэса.
1920 год: Мікола Аўрамчык, беларускі пісьменнік, перакладчык.
1942 год: Вера Вярба, беларуская паэтэса.

Таксама сёння нарадзіліся рымскі палітык  Марк Антоній і французская мастачка Берта Марызо.

14 студзеня ў народным календары

Сёння Васільеў дзень, назва якога паходзіць ад імя свяціцеля Васіля Вялікага.

Раніцай хадзілі да калодзежа або ракі і мылі твар – лічылася, што гэта дапаможа на ўвесь год захаваць здороўе і бодрасць. Таксама ў Беларусі ў ваду клалі залатыя або срэбныя манеты.

Па старым календары 14 студзеня было першым днём года. Перад тым, як у гэты дзень садзіцца за стол, маліліся святому Васілю. Прынята было падаваць на стол свініну. Таксама на Васіля варылі кашу, па ёй можна было вызначыць, якім будзе год. Калі страва атрымалася смачная, у сям`і будзе лад і дабрабыт, а калі каша палезла з гаршка або ён трэснуў, чакалі бяды.

Калі раніцай ішоў снег, вясна будзе позняй. Адліга ў гэты дзень прадракае халоднае надвор`е летам.

Sputnik, 14 студзеня 2021
 
Дата публикации:14.01.2021
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:289
 
Ключевые слова:
Календарь Памятные даты Январь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме