https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 13 студзеня 2021 года


Гэты дзень з`яўляецца трынаццатым па грыгарыянскім календары, а да канца года засталося 352 дні.
Якія падзеі адбыліся 13 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 13 студзеня

У 1510 годзе Маскоўскае войска ўвайшло ў Пскоў, ліквідавана Пскоўская рэспубліка.
У 1819 годзе Расія ўвяла дзяржаўную манаполію на продаж спіртнога.

Хто нарадзіўся 13 студзеня

1893 год: Хаім Суцін, французскі мастак-экспрэсіяніст беларускага паходжання.
1961 год: Генадзь Сагановіч, беларускі гісторык.

Таксама сёння нарадзіліся французскі драматург Мальер і брытанскі кінаакцёр Арланда Блум.

13 студзеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святой Маланьі Малодшай.

У народзе 13 студзеня называюць Шчодры вечар або Васільева каляда. Па старым стылі гэта было пярэдадне Новага году – Васільева дня. У гэты дзень багата накрывалі сталы – адсюль і прымаўка: "Як на Маланніна вяселле". Перад Старым Новым годам таксама хадзілі калядоўшчыкі, або, як іх яшчэ называлі, шчадроўшчыкі.

Калі ў гэты дзень было цёплае надвор`е, лічылася, што лета будзе дажджыстае. Затое холад і шэрань прадракалі багаты ўраджай.

Sputnik, 13 студзеня 2021
 
Дата публикации:13.01.2021
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:240
 
Ключевые слова:
Календарь Памятные даты Январь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме