Нацыянальны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні XXVІІI Дня беларускага пісьменства, які пройдзе ў Капылі Мінскай вобласці 5 верасня, створаны пастановай Савета Міністраў ад 18 студзеня 2021 года нумар 20.
Кіраўніком аргкамітэта назначаны намеснік прэм`ер-міністра Ігар Петрышэнка, яго намеснікамі - міністр інфармацыі Ігар Луцкі і старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын.
Святочныя мерапрыемствы будуць фінансавацца за кошт прадугледжаных на гэтыя мэты сродкаў Мінскага аблвыканкама, Капыльскага райвыканкама, рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых зацікаўленых.
Дзень беларускага пісьменства заснаваны ў 1994 годзе і адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня. Ён праводзіцца для папулярызацыі лепшых традыцый нацыянальнай культуры, друкаванага слова, духоўнасці беларускага народа. Праходзіць у гістарычных і культурных цэнтрах, з якімі непарыўна звязана жыццё вядомых дзеячаў краіны. У 2020 годзе Дзень беларускага пісьменства прымалі Бялынічы.
19 студзеня 2021, Мінск
БЕЛТА
19 студзеня 2021, Мінск
БЕЛТА