https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 20 студзеня 2021 года


Гэты дзень з`яўляецца дваццатым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 345 дзён.
Якія падзеі адбыліся 20 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 20 студзеня

У 1919 годзе быў адкрыты Беларускі абласны музей (з 31.8.1923 - Беларускі дзяржаўны музей).
У 1960 годзе ў БССР была ліквідавана Маладзечанская вобласць.
У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Кітайскай Народнай Рэспублікай.

Хто нарадзіўся 20 студзеня

1801 год: Канут Русецкі, беларускі жывапісец.
1892 год: Браніслаў Тарашкевіч, беларускі мовазнавец, палітычны дзеяч.
1892 год: Рыгор Шырма, збіральнік і пашыральнік беларускай народнай песні, народны артыст БССР.
1907 год: Іван Лушчыцкі, беларускі філосаф.
1913 год: Ларыса Алексютовіч, беларуская танцоўшчыца, балетмайстар.
1936 год: Васіль Сёмуха, беларускі перакладчык.

Таксама сёння нарадзіліся італьянскі сцэнарыст і кінарэжысёр Федэрыка Феліні і амерыканская актрыса Патрыцыя Ніл.

20 студзеня ў народным календары

Сёння Праваслаўная царква адзначае Сабор Прадцечы і Хрысціцеля Гасподняга Іаана. У народзе яго лічылі заступнікам сельскай гаспадаркі. Таксама Іаану маліліся аб збавенні ад галаўнога болю.

20 студзеня перад тым, як снедаць, раніцай пілі Вадохрышчанскую ваду. Ёй таксама ўмываліся, асабліва калі захварэлі. Свойскім жывёлам давалі хлеб і соль, якія засталіся ад Куцці.

Калі 20 студзеня было яснае надвор`е, гэта прадвяшчала сухое і гарачае лета. Калі ішоў снег, ісці яму на працягу ўсёй Масленіцы.

Sputnik, 20 студзеня 2021
 
Дата публикации:20.01.2021
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:205
 
Ключевые слова:
Календарь Памятные даты Январь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме