Дарагія суайчыннікі!
Ад усёй душы віншую вас з Раством Хрыстовым.
Гэта цудоўнае свята напаўняе глыбінным сэнсам гісторыю існавання чалавецтва на Зямлі, штогод нагадвае нам аб неабходнасці духоўнага абнаўлення, бескарыслівай любові да блізкага, найвялікшай каштоўнасці дабра і міласэрнасці.
У светлыя святочныя дні простыя зносіны з роднымі людзьмі саграваюць нас цяплом сямейнага ачага, умацоўваюць веру ў лепшую будучыню, надзяляюць энергіяй для многіх добрых спраў, аб`ядноўваюць і робяць мацнейшымі перад тварам любых выпрабаванняў.
Няхай радасць Раства падорыць усім трыумф спраўджаных спадзяванняў, узаемаразумення і любові ў нашым агульным доме.
Шчасця, міру і дабрабыту вам і вашым блізкім.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка
Звязда, 7 студзеня 2021