https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Рана ці позна моладзь пачуе не заклікі замежных Telegram-каналаў, а голас розуму і скажа дзякуй тым, хто захаваў краіну


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, звяртаючыся да ўдзельнікаў Беларускага навагодняга балю для моладзі, які праходзіць у Палацы Незалежнасці.
"Я абсалютна веру ў вас. Так, мы перажываем няпросты час. Так, часам у авангардзе падзей - юныя і гарачыя галовы, вашы галовы. Так было заўсёды. І ў мае часы, і пазней. Але ўпэўнены: рана ці позна ўсе нашы дзеці пачуюць не заклікі замежных Telegram-каналаў, а голас розуму. І скажуць дзякуй тым людзям, якія сёння змагаюцца на перадавой за будучыню, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - А мы, сабраўшы волю ў кулак, і далей будзем служыць сваёй краіне, каб захаваць яе для вас. Такая гістарычная місія выпала на долю пакалення стваральнікаў незалежнай Беларусі. І мы выканаем яе сумленна. Гэта я вам абяцаю".

"Вы ўсе вучылі гісторыю і павінны памятаць: стагоддзямі наша зямля была пад ботам іншаземцаў. Усё гэта было і не павінна паўтарыцца, калі мы сапраўды хочам быць незалежнымі", - дадаў беларускі лідар.

29 снежня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.12.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:226
 
Ключевые слова:
Новый год Молодёжь Суверенитет Независимость
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме