Міністэрства абароны ўжо больш за дзесяць гадоў шэфствуе над гэтай установай.
Упершыню, з-за пандэміі, сустрэча міністра абароны з дзецьмі, выхавацелямі і настаўнікамі адбылася ў відэафармаце.
Акрамя салодкіх падарункаў, дзеці атрымалі новую мэблю для спальных пакояў. Да таго ж прадстаўнікі ваеннага ведамства фінансава паспрыялі ў рамонце актавай залы.
Як паведаміў Сяргей Сіраценка, дырэктар дзяржаўнай сацыяльна-педагагічнай установы «Андрэеўскі дзіцячы дом», штогод, дзякуючы клопату ваенных, тут становіцца ўсё больш утульна, па-хатняму. Шмат ёсць магчымасцяў, каб з карысцю праводзіць вольны час. У прыватнасці, летась падарункам ад ваеннага ведамства стаў інтэрактыўны цір (электронны стралковы лазерны трэнажор).
Аўтар: Аляксандр Пукшанскі
Звязда, 24 снежня 2020
Звязда, 24 снежня 2020