«Для аказання дапамогі дзецям не трэба чакаць правядзення акцый, трэба гэта рабіць пастаянна і наколькі магчыма. Наш афіцэрскі сход і ветэранская арганізацыя прынялі рашэнне сабраць грошы, цацкі, адзенне для аказання дапамогі дзецям, якія знаходзяцца ў цяжкім матэрыяльным становішчы. Я лічу, што дарослыя павінны несці дзецям дабро, — сказаў Іван Кубракоў. — Хачу пажадаць гэтым дзецям, каб яны абавязкова вярнуліся ў свае сем’і, а дарослым — каб падумалі, каго губляюць. У сваю чаргу, Міністэрства ўнутраных спраў зробіць усё, каб у сем’ях панаваў дабрабыт».
Выхаванцы і навучэнцы падрыхтавалі для гасцей навагодні ранішнік. «Гэта вялікі падарунак для нас, дарослых. Мы сёння прывезлі больш за 30 вырабаў для камплектавання дзіцячай пляцоўкі, а таксама салодкія падарункі, — адзначыў міністр. — «Наша сяброўства з гэтай навучальнай установай доўжыцца шмат гадоў, прыязджаем сюды не толькі на акцыю «Нашы дзеці». Стараемся па меры магчымасці аказваць пасільную дапамогу». Акрамя таго, Іван Кубракоў запрасіў дзяцей наведаць з экскурсіяй падраздзяленні МУС.
Рабяты з задавальненнем і захапленнем расказвалі пра сябе, дэманстравалі творчыя здольнасці, выконвалі любімыя песні і вадзілі карагод вакол навагодняй елкі. Ансамбль песні і танца МУС падрыхтаваў для рабят канцэртную праграму.
Звязда, 24 снежня 2020