https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Не забывайце пра малую радзіму, гэта вельмі важна - Аляксандр Лукашэнка падвёў вынікі трылогіі Года малой радзімы


Прэзідэнт Беларусі падчас сустрэчы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву Гарадской дзіцячай інфекцыйнай клінічнай бальніцы Мінска падвёў вынікі трылогіі Года малой радзімы.
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што за мінулыя тры гады праведзены значны аб`ём работы, прыкметна змяніліся многія невялікія населеныя пункты. Аднак гэта работа не павінна завяршацца разам з заканчэннем трохгодкі "Малой радзімы". "Не забывайце пра малую радзіму, гэта вельмі важна", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт запэўніў, што і ў далейшым добраўпарадкаванне малых населеных пунктаў у Беларусі будзе прадоўжана.

"Вялікія вёскі не кінулі, і нават маленькія неперспектыўныя хутары не думаем закідаць, - сказаў ён. - Прынамсі, ад Мінска да аграгарадкоў мы дайшлі. Цяпер трэба скончыць рамонт дарог да аграгарадкоў. Гэта мы за пяцігодку дакладна зробім, каб двухпалосныя нармальныя дарогі былі".

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што і раней неаднаразова ўздымаў тэму каштоўнасці зямлі, зямельных участкаў за межамі вялікіх гарадоў і агітаваў усіх жыхароў краіны набываць такія надзелы, пустуючыя дамы.

"Каб вы ў суботу, нядзелю з дзецьмі проста пахадзілі па зямлі, - растлумачыў кіраўнік дзяржавы. - Многія гавораць: басанож пахадзі па зямлі, па траве - і ўся дрэнная энергія выходзіць у зямлю".

Прэзідэнт таксама акцэнтаваў увагу на тым, што ў Беларусі ў свой час было прынята правільнае рашэнне не распрадаваць зямлю ў прыватную ўласнасць. "А калісьці ж і мяне крытыкавалі за тое, што я не дазваляю гандляваць зямлёй, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Вось калі б мы яе раздалі, то ў гэтым годзе галадалі б. А так, у нас самы ўраджайны год, і беларускімі прадуктамі мы будзем забяспечаны поўнасцю".

"Не трэба губіць нашу сістэму. Мы яе выпакутавалі, выпрацавалі за чвэрць стагоддзя - добрую, нармальную сістэму, і яна будзе запатрабавана ва ўсім свеце", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.

25 снежня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:25.12.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:190
 
Ключевые слова:
Патриотизм Малая родина
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме