https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Новая версія сюіты Пракоф’ева «Рамэа і Джульета» прагучыць у Белдзяржфілармоніі 28 снежня


Канцэрт «Гісторыя кахання» Дзяржаўнага камернага аркестра пройдзе ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі 28 снежня, паведамілі арганізатары.
«Упершыню ў Белдзяржфілармоніі прагучыць новая версія сюіты Cяргея Пракоф’ева „Рамэа і Джульета“ для саліруючага альта і камернага аркестра. У праграме таксама будуць выкананы паэма для скрыпкі з аркестрам „Песня светкавальнага кахання“ Эрнэста Шасона і опера „Поргі і Бес“ Джорджа Гершвіна, якія, як і сюіта Пракоф’ева, будуць суправаджацца мастацкім словам», — расказалі арганізатары.

«Гісторыя кахання» — першы паказ з цыкла «Музыка і слова», што складаецца з трох частак. Тры вечныя гісторыі — Рамэа і Джульета, Фабіа і Валерыя, Поргі і Бес — прадставіць публіцы камерны аркестр.

Дзяржаўны камерны аркестр унікальны сваёй паўвекавой гісторыяй і славутымі музыкантамі, якія стаялі ля яго вытокаў. У апошняе дзесяцігоддзе аркестр узначальвае маэстра Яўген Бушкоў — выдатны скрыпач, нястомны музыкант, генератар арыгінальных канцэртных праграм. Яго ідэя выканаць аркестравую версію віртуозных Варыяцый Паганіні, у якой у якасці салістаў выступілі музыканты аркестра — дзевяць скрыпачоў і адзін альтыст, атрымала цудоўнае ўвасабленне і зрабіла фурор на гала-канцэрце 1 кастрычніка 2020 года.

Звязда, 20 снежня 2020
 
Дата публикации:20.12.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:165
 
Ключевые слова:
Белорусская государственная филармония Музыка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме