https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускі саюз журналістаў заклікаў калег процідзейнічаць спробам фальсіфікацыі гісторыі, тыражаванню варожасці і экстрэмізму ў медыяпрасторы


Аб гэтым гаворыцца ў прынятай 25 лістапада дэкларацыі XIV з`езда БСЖ.
"Мы, дэлегаты XIV з`езда Беларускага саюза журналістаў, усведамляючы свой грамадзянскі абавязак, персанальную прафесійную і маральную адказнасць за лёс маладой беларускай дзяржавы і грамадзянскай палітычнай нацыі, пацвярджаючы прыхільнасць да этыкі, традыцый і стандартаў журналісцкай супольнасці, заяўляючы аб сваёй падтрымцы суверэнітэту, справядлівасці, бяспекі і курсу эвалюцыйнага палітычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, прымаем дэкларацыю", - гаворыцца ў дакуменце.

У прыватнасці, адзначаецца, што дэлегаты з`езда БСЖ падтрымліваюць унутраную і знешнюю палітыку, накіраваную на ўмацаванне незалежнасці, інстытутаў прававой дзяржавы, паляпшэнне якасці жыцця беларускага народа, усебаковае развіццё асобы і грамадзянскай супольнасці з улікам нацыянальных інтарэсаў і традыцый. Актыўна ўдзельнічаючы ў грамадска-палітычных працэсах, якія праходзяць у краіне, члены БСЖ усямерна гатовы садзейнічаць агульнанацыянальнаму дыялогу і фарміраванню на яго аснове лепшых канстытуцыйных, палітычных і грамадскіх падстаў для далейшага паступальнага развіцця Беларусі. Выкарыстоўваючы для гэтага галоўныя інструменты камунікацыі: друк, радыё, тэлебачанне, новыя медыйныя платформы і сеткі.

"Лічым неабходным для абласных, гарадскіх і пярвічных арганізацый у мінімальна магчымыя тэрміны і максімальна эфектыўна правесці працэс лічбавізацыі рэгіянальных СМІ для павышэння аператыўнасці, празрыстасці, плюралізму і шырыні ахопу аўдыторыі, усебаковага развіцця нацыянальнай інфармацыйнай прасторы і вытворцаў беларускага кантэнту. Заклікаем усіх членаў Беларускага саюза журналістаў і нашых калег сумленна выконваць свой прафесійны абавязак, прытрымлівацца норм новай Глабальнай хартыі журналісцкай этыкі, процідзейнічаць распаўсюджванню недакладнай інфармацыі і фэйк-ньюс, спробам фальсіфікацыі гісторыі і тыражаванню варожасці і экстрэмізму ў прасторы класічных і новых медыя", - падкрэсліваецца ў дэкларацыі.

Пацвярджаючы асноватворныя прынцыпы салідарнасці і карпаратыўнай самаарганізацыі журналісцкай супольнасці, члены БСЖ абавязваюцца процістаяць усімі даступнымі законнымі метадамі мэтанакіраваным кампаніям і асобным фактам націску, запалохвання, булінгу і цкавання ў адносінах да калег. Лічаць неабходным максімальна пашыраць творчыя сувязі з замежнымі рэдакцыямі, асацыяцыямі і клубамі журналістаў для сумеснай абароны агульных інтарэсаў у прафесіі, павышэння прафесіяналізму, укаранення перадавых тэхналогій і прыёмаў у галіне медыя.

"XIV з`езд Беларускага саюза журналістаў выказвае ўпэўненасць у тым, што ключавыя задачы, якія стаяць сёння перад нашым грамадствам і дзяржавай, будуць вырашаны, а Беларусь як паўнапраўны суб`ект міжнародных адносін і актар гістарычнага працэсу захавае свае галоўныя перавагі: суверэнітэт, справядлівасць, бяспеку і дынамічнае развіццё", - адзначылі на заканчэнне ў сваёй дэкларацыі члены Беларускага саюза журналістаў.

25 лістапада 2020, Мінск
 
Дата публикации:25.11.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:315
 
Ключевые слова:
Декларация Белорусский союз журналистов СМИ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме