https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Міністэрстве замежных спраў заяўляюць, што пераакрэдытацыя замежных СМІ, якія працуюць у Беларусі, не з`яўляецца спробай зачысткі інфармацыйнага поля


Аб гэтым заявіў начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз
Як паведамлялася, з сённяшняга дня ўведзена ў дзеянне новае палажэнне аб парадку акрэдытацыі ў Беларусі журналістаў замежных сродкаў масавай інфармацыі. "Хачу асабліва падкрэсліць, што гэта не нейкая зачыстка інфармацыйнага поля, спыненне акрэдытацыі або яшчэ што-небудзь з гэтым звязанае, а менавіта пераакрэдытацыя замежных СМІ па новых правілах", - сказаў афіцыйны прадстаўнік МЗС.

Анатоль Глаз у прыватнасці заўважыў, што новае палажэнне стала шмат у чым больш ліберальным за папярэдняе, у ім улічаны шэраг рэкамендацый АБСЕ і Венецыянскай камісіі адносна самога інстытута акрэдытацыі, практыка краін-суседзяў (Латвіі, Польшчы), а таксама іншых дзяржаў, напрыклад Францыі.

"Новае палажэнне ўлічвае не толькі заўвагі, якія паступалі ў наш адрас, але і той беспрэцэдэнтны гібрыдны націск адносна нашай краіны, які пры дапамозе медыя рознай прыроды апошнім часам быў прыменены з боку шэрага знешніх партнёраў. Я не кажу ўжо аб адкрытай падтрымцы, як фінансавай, так і арганізацыйнай, з боку ў першую чаргу нашых асобных заходніх контрпартнёраў адкрыта экстрэмісцкіх медыярэсурсаў або так званых новых медыя. Пры гэтым мы чуем заявы, што такая дзейнасць (а па сутнасці, гэта ўжо нават не ўмяшанне ва ўнутраныя справы, а непасрэднае распальванне варожасці ў нашым грамадстве) з іх боку будзе прадоўжана і ўзмоцнена", - падкрэсліў афіцыйны прадстаўнік МЗС.

У сувязі з гэтым ён нагадаў, што ў Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі Беларусі ёсць паняцце "інфармацыйны суверэнітэт". Ён дасягаецца перш за ўсё шляхам фарміравання сістэмы прававога рэгулявання адносін у інфармацыйнай сферы, якая забяспечвае бяспечнае ўстойлівае развіццё, сацыяльную справядлівасць і згоду.

"Таму ў бягучай сітуацыі ў новым палажэнні мы таксама рэалізавалі сваё суверэннае права на легальную абарону інфармацыйнага суверэнітэту Беларусі", - рэзюмаваў прадстаўнік МЗС.

2 кастрычніка 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:02.10.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:207
 
Ключевые слова:
Аккредитация СМИ Цветные революции Гибридная война Информационная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме