https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Міністэрстве замежных спраў Беларусі распавялі, як праходзіць акрэдытацыя журналістаў замежных СМІ па новых правілах


Заява прэс-сакратара МЗС Анатоля Глаза размешчана на сайце ведамства.
«У адпаведнасці з новым палажэннем, якое ўключыла ў сябе шэраг перадавых практык у гэтай сферы, гэты працэс быў таксама спрошчаны — зараз усё можна зрабіць у электронным выглядзе, скарочаны пералік неабходных базавых дакументаў. Карткі на часовую акрэдытацыю можна будзе атрымаць у электронным выглядзе і раздрукаваць самастойна, без неабходнасці атрымліваць іх асабіста ў МЗС. Тэма асабліва актуальная ў гэты складаны эпідэміялагічны перыяд», - заявіў Анатоль Глаз.

«Мы таксама ўлічылі папярэднюю аб’ектыўную крытыку па дадзенай тэме, што журналістам, якія працуюць у рэгіёнах, дзеля часовай карткі даводзілася ехаць у Мінск. Заяўкі паступаюць штодня, па-мойму, іх ужо больш за 70 ад парадку 15 замежных СМІ. Адным словам, працэс ідзе. Можа быць, не так хутка, як хацелася б, але мы робім усё, каб максімальна яго паскорыць, і ўжо сёння да канца дня правесці першае пасяджэнне абноўленай камісіі. Вядома, у першую чаргу, як і абяцалі, разгледзім раней пададзеныя заяўкі. Паспрабуем таксама аператыўна даць магчымасць працаваць хаця б некалькім журналістам розных сусветных СМІ, пакуль разглядаюцца дакументы іх калегаў. Адназначны прыярытэт на дадзеным этапе таксама будзе аддадзены грамадзянам тых краін, дзе зарэгістравана замежнае медыя», - дадаў Анатоль Глаз.

«Сучасныя акрэдытацыйныя карткі новага ўзору таксама ўжо падрыхтаваныя. Нейкія пытанні, зразумела, могуць узнікаць. Напрыклад, ужо магчымы першы прэцэдэнт выкарыстання камісіяй пункта 11 палажэння, які тычыцца прынцыпу ўзаемнасці па тых выпадках, дзе выкарыстоўваюцца абмежавальныя меры ў дачыненні да журналістаў беларускіх СМІ. Па ходзе працы Камісіі сітуацыя будзе абнаўляцца», - рэзюмаваў Анатоль Глаз.

Звязда, 7 кастрычніка 2020
 
Дата публикации:07.10.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:244
 
Ключевые слова:
СМИ Аккредитация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме