https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


«Беларуская энцыклапедыя» прадставіла кнігу аб найбольш значных сімвалах краіны


Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» выпусціла 224-старонкавую кнігу «Сімвалы Беларусі» на трох мовах, піша на выдавецтва.
Кніга прадстаўлена на трох мовах: беларускай, рускай, англійскай.

«Больш за 100 тэрмінаў адлюстроўваюць найбольш значныя сімвалы суверэннай Беларусі, дзякуючы якім краіну ведаюць і цэняць у свеце. У іх ліку — гімн, герб і сцяг, Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце, Канстытуцыя. Акрамя таго, сярод такіх атрыбутаў — Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Вялікі тэатр оперы і балета, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і кінастудыя «Беларусьфільм».

Духоўнымі сімваламі нацыі з’яўляюцца Ефрасіння Полацкая, Жыровіцкі абраз Божай Маці, Тураўскае Евангелле, Каложская царква ў Гродне і Сафійскі сабор у Полацку, слуцкія паясы. Многія захапляюцца архітэктурнымі сімваламі Беларусі, у ліку якіх Палац Незалежнасці, шматфункцыянальны спартыўны комплекс «Мінск-Арэна», плошча Перамогі і архітэктурны ансамбль праспекта Незалежнасці ў сталіцы, Нясвіжскі і Мірскі замкі. Сімваламі прыроды лічацца бусел, зубр, лён, васілёк, знакамітая бульба, а таксама нацыянальны парк «Белавежская пушча», Бярэзінскі біясферны запаведнік, Браслаўскія азёры і Нарач», — адзначылі ў выдавецтве.

Багата ілюстраванае выданне расказвае пра людзей, якія праславілі краіну далёка за яе межамі. Гэта спартсмены Вікторыя Азаранка і Дар’я Домрачава, Алена Бялова, Аляксандр Мядзведзь і Руслан Салей, літаратары Максім Багдановіч, Янка Купала, Якуб Колас, Уладзімір Караткевіч, мастакі Іван Хруцкі, Марк Шагал і Міхаіл Савіцкі.

«Безумоўна, кожны чытач зможа самастойна прадоўжыць прапанаваны спіс, знаходзячы новыя сугучныя сэрцу сімвалы роднага краю», — падкрэслілі ў выдавецтве.

Унікальная прэзентацыйная кніга падрыхтавана сумесна з Музеем сучаснай беларускай дзяржаўнасці. Навінка будзе карыснай усім, хто цікавіцца гісторыяй і сучаснасцю беларускай дзяржавы, гасцям і жыхарам краіны, моладзі.

Звязда, 22 верасня 2020
 
Дата публикации:22.09.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:243
 
Ключевые слова:
Книгоиздание Символы История Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме