«Парыж, Эйфелева вежа...» Гэта новы твор Віктара Праўдзіна, які ён сёння прэзентуе на XXVII Дні беларускага пісьменства ў Бялынічах.
Творчая каманда вітала жыхароў Бялыніч у школе мастацтваў, дзе адбылася творчая імпрэза пад назвай «Роднае слова — светлае слова». На ім свае лепшыя песні праспяваў Кастусь Цыбульскі.
Пісьменнікі таксама пабывалі ў СПК «Калгас «Радзіма», дзе Віктар Праўдзін прэзентаваў сваю кнігу «Парыж, Эйфелева вежа...» Твор, дарэчы, пра сучаснае жыццё, а асобныя героі яго жывуць і працуюць у гэтай гаспадарцы.
Прозвішчы зменены, але персанажы вельмі пазнавальныя, кажа аўтар. Яны, дарэчы, атрымалі кнігу ў падарунак.
Пісьменнікі прачыталі для працаўнікоў гаспадаркі вершы, а Эдуард Ханок праспяваў для іх свае песні.
Нэлі Зігуля
Звязда, 5 верасня 2020
Звязда, 5 верасня 2020