Па наяўнай у Дзяржпагранкамітэце інфармацыі, на тэрыторыі пагранічных з Украінай раёнаў знаходзяцца больш за 1,5 тыс. яўрэяў-хасідаў, якія планавалі трапіць у сумежную дзяржаву ў сувязі са святкаваннем 19 верасня Новага года па яўрэйскім календары.
«Кабінетам міністраў Украіны ў мэтах барацьбы з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі да 29 верасня ўведзены абмежаванні на ўезд у краіну замежных грамадзян і асоб без грамадзянства. Пагранічная служба сумежнай дзяржавы адмаўляе ва ўездзе замежнікам, у тым ліку асобам названай катэгорыі як у складзе арганізаваных груп, так і паасобку», — распавялі ў ДПК.
У ведамстве дадалі, што з беларускага боку перасячэнне мяжы на выезд з краіны не абмежавана.
Звязда, 14 верасня 2020