Свята музыкі з грандыёзным і велічным каралём музычных інструментаў — арганам — адбылося напярэдадні пачатку чарговага навучальнага года, 29 жніўня.
Як паведамілі ў дырэкцыі філармоніі, ён планаваўся ў дзень касманаўтыкі, але пандэмія каранавіруса ўнесла свае карэктывы...
І вось доўгачаканая падзея адбылася. Арганістка выконвала розныя творы, у тым ліку і папулярную музыку з сінема на касмічную тэматыку.
Выканалісь творы на флейце, падсветка сцэны і дэманстрацыя фільмаў пра космас — гэта і іншае заварожвала прысутнічых.
У бліжэйшы час у філармоніі распачнецца чарговы творчы сезон. Адна з галоўных задач калектыву — зацікавіць землякоў інтарэсам да класічнай музыкі.
Аўтар: Аляксандр Пукшанскі
Звязда, 30 жніўня 2020