Адбыўся шэраг тэлефонных размоў кіраўніка беларускай дзяржавы, у час якіх замежныя калегі павіншавалі яго асабіста. У прыватнасці, Аляксандру Лукашэнку пазванілі Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў, Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон. Карыстаючыся выпадкам, лідары краін таксама прадметна абмеркавалі перспектывы далейшага супрацоўніцтва як на двухбаковым трэку, так і ў фармаце інтэграцыйных структур, абмеркавалі актуальныя пытанні.
Віншавальнае пасланне паступіла ад Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна, які адзначыў, што на гэты час кітайска-беларускія адносіны знаходзяцца ў найлепшым перыядзе развіцця ў гісторыі.
Аляксандра Лукашэнку з днём нараджэння таксама павіншавалі Прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў, Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў, Прэзідэнт Егіпта Абдэль Фатах ас-Сісі, Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура, Прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў, першы Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў, прэм`ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін, Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл, іншыя высокія дзяржаўныя дзеячы і кіраўнікі рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі, старшыні інтэграцыйных структур.
Акрамя таго, цёплыя віншаванні ў асабістай размове па тэлефоне беларускаму лідару адрасавалі старшыня Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Валянціна Мацвіенка, кіраўнік фракцыі КПРФ у Дзяржаўнай думе Расіі, старшыня ЦК КПРФ Генадзь Зюганаў, кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў.
Да шматлікіх віншаванняў далучыліся і дзеячы культуры і мастацтва, вядомыя спартсмены і грамадскія дзеячы Беларусі і Расіі. Так, напрыклад, па тэлефоне кіраўніка дзяржавы павіншавала алімпійская чэмпіёнка Аліна Кабаева, віншаванні прыслаў і вядомы мастак Нікас Сафронаў.