А вы ведалі, што 409 гадоў таму Галілеа Галілей збудаваў першы тэлескоп? Якія яшчэ падзеі адбыліся 25 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 25 жніўня
У 325 годзе Нікейскі сабор устанавіў правілы вылічэння Пасхі ў хрысціян.
У 1804 годзе ў Свіслачы была адкрытая 6-клясавая гімназія, адным з вучняў якой з`яўляўся Кастусь Каліноўскі.
У 1919 годзе выйшаў першы нумар газэты "Звон" пад рэдакцыяй Янкі Купалы.
У 1991 годзе Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі была нададзена сіла канстытуцыйнага закону. Прыпынена дзейнасць КПБ.
Хто нарадзіўся 25 жніўня
1926 год: Васіль Праскураў, беларускі пісьменнік.
1932 год: Пятрусь Макаль, беларускі пісьменнік і паэт.
1938 год: Генадзь Грак, беларускі мастак-графік.
1949 год: Яўгенія Мальчэўская, беларуская паэтэса.
1953 год: Уладзімір Арлоў, беларускі пісьменнік.
Таксама ў гэты дзень нарадзіліся амерыканскі кінарэжысёр і сцэнарыст Цім Бёртан і нямецкая топ-мадэль Клаўдзія Шыфер.
25 жніўня ў народным календары
Сёння ў праваслаўным календары ўшаноўваюць памяць святога Фоція. У гэты дзень прынято было рамантаваць павеці, гарышчы і ўвогуле прыбірацца ў доме. Нашы продкі лічылі, што калі не прыбраць барану і саху, якія трымалі на павеці, там "чорт ногу зломіць" і вельмі з-за гэтага раззлуецца.
Лічылася, што на Фоція дрэвы пачынаюць раняць лісце.
25 жніўня назіралі за надвор`ем: калі ў гэты дзень ясна, у лесе будзе многа грыбоў, асабліва баравікоў. Затое калі пойдзе дождж, бабіна лета працягнецца доўга. Іней на зямлі сведчыў аб тым, што варта чакаць багатага ўраджаю.
Sputnik, 25 жніўня 2020