https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі падкрэслівае, што ніколі не здрадзіць свайму народу і людзям


Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў 16 жніўня на мітынгу ў Мінску.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што цяпер у інтэрнэт актыўна ўкідваюцца розныя фэйкі. Адны пішуць, што ў яго за мяжой знойдзены грошы і дамы, іншыя - што ён захварэў або нават памёр. "А я жывы і буду жыць! Помніце, я ніколі вам не здраджваў і ніколі не здраджу", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

"Я звяртаюся да іх (апанентаў улады.), а вы прасачыце, каб яны не распальвалі гэты агонь, таму што, як вучыць гісторыя, на папялішчы будучыні ніколі не пабудуеш, - сказаў Прэзідэнт. - Будзеце жабракамі, будзеце хадзіць з працягнутай рукой і прасіць кавалак хлеба, які мы сёння можам самі знайсці, вырасціць. Мы ўмеем гэта рабіць. Мы ні ад кога нічога не хочам. Мы хочам, каб не лезлі ў наш дом. Мы з усімі пытаннямі разбяромся".

16 жніўня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:16.08.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:216
 
Ключевые слова:
Мінск Митинг Суверенитет Независимость Беспорядки Цветные революции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме