"Нам прапануюць новы ўрад. Яго стварылі ўжо за мяжой. Не могуць разабрацца, хто прыедзе намі кіраваць. Але мы памятаем гісторыю. Гэтых урадаў было шмат, і цяпер у Амерыцы сядзіць адзін з іх. Нам не патрэбны заморскія ўрады. Нам патрэбны свой урад, сваё кіраўніцтва, і мы будзем яго выбіраць", - сказаў Прэзідэнт пад бурныя авацыі.
"За Бацьку!!!" - крычалі мітынгуючыя.
"Нам прапануюць новую ўладу. Нам прапануюць салдат НАТА, - прадоўжыў Аляксандр Лукашэнка. - Нас хочуць абуць у лапці і паганяць бізуном. Няўжо вы гэтага не бачыце?! Калі нехта гэтага хоча - без мяне. Я ніколі не пайду на злом нашай дзяржавы! Я ніколі не пайду на знішчэнне таго, што створана нашымі з вамі рукамі! Гэтаму не бываць!" - усклікнуў беларускі лідар.