https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 2 ліпеня 2024 года


Гэты дзень з`яўляецца сто восемдзесят чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 182 дні.
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень спартыўнага журналіста. Якія яшчэ падзеі адбыліся 2 ліпеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 2 ліпеня

У 1900 годзе адбыўся першы палёт дырыжабля мадэлі LZ-1 канструкцыі графа Фердынанда фон Цэпеліна.
У 1927 годзе ў Вільні адбыўся ўрачысты акт каранацыі іконы Маці Божай Вастрабрамскай.

Хто нарадзіўся 2 ліпеня

1922 год: Генрых Вагнер, беларускі кампазітар.

Таксама сёння нарадзіліся аўстрыйскі кампазітар Крыстаф Вілібальд Глюк, швейцарска-нямецкі пісьменнік і мастак Герман Гесэ і французскі мадэльер П`ер Кардэн.

2 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніка Зосімы, які лічыўся заступнікам пчаляроў.

У гэты час пчаляры імкнуцца не турбаваць пчол, таму што зараз яны асабліва актыўна збіраюць пылок з раслін. Пра пчол існавала шмат прыкмет і забабонаў. Так, у садзе ставілі і некалькі пустых вулляў, каб ніхто не мог падлічыць, колькі на самай справе ў гаспадара пчол.

Па тым, на якое калоссе садзіцца пчала, меркавалі пра ўраджай.

Калі пчолы збіраюцца каля сваіх вуллёў – хутка будзе дождж. Злыя пчолы прадвяшчалі засуху.

Sputnik, 2 ліпеня 2024
 
Дата публикации:02.07.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:104
 
Ключевые слова:
Июль Календарь Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме