https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Фестываль "Александрыя збірае сяброў" з маленькага ўтульнага свята ператварыўся ў падзею міжнароднага маштабу


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на рэспубліканскім свяце "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў").
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ліпень стаў своеасаблівым славянскім культурным месяцам: у гэтыя дні адзначаецца "Купалле" ў Александрыі, а праз тыдзень пройдзе "Славянскі базар у Віцебску".

"І ўсюды размова пра славянства. Хоць сёння і "Александрыя", і наш фестываль у Віцебску даўно перасталі быць толькі славянскімі. Сюды больш за дзесяць краін прыехала. На "Славянскі базар" прыедуць больш за 30 дзяржаў планеты. Гэта пацвярджае мой тэзіс, што гэта ўжо далёка не славянскі базар. Але ўсё роўна ўсё пачыналася адсюль", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што сённяшнімі пакаленнямі Днепр успрымаецца як звычайная рака, аднак у старажытныя часы гэта быў сапраўдны водны шлях. "Тая дарога, па якой з поўдня, як гавораць многія гісторыкі, рухаліся нашы продкі. Тут яны бачылі сваё жыццё больш свабодным. Там іх, напэўна, вельмі прыгняталі. І вось адтуль, з-пад Кіева, з Дуная, як гавораць многія спецыялісты, нашы продкі рухаліся сюды на поўнач. Таму рака Дняпро - гэта асаблівая рака. І добра, што наша пакаленне адрадзіла гэту цудоўную традыцыю ў гэтыя купальскія дні збірацца на беразе старажытнага Дняпра і нагадваць не толькі аб Дняпры", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"І вось ужо 15 гадоў мы збіраемся ў гэтым маляўнічым кутку Беларусі, каб на імгненне адчуць сувязь часоў. За такі кароткі перыяд мы стварылі фестываль, які, як я ўжо сказаў, з маленькага ўтульнага свята ператварыўся ў падзею нацыянальнага і міжнароднага маштабу. І тым не менш ён не страціў сваю назву ўтульнага свята. Тут сапраўды асаблівая атмасфера, але мы захавалі і ўтульнасць", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што фестываль стаў месцам прыцягнення для творчых людзей і сапраўдных аматараў самабытнай славянскай культуры з усёй Беларусі і з іншых дзяржаў.

"Мы калісьці даўно не планавалі такога размаху. Але людзі самі пацягнуліся сюды. Гэта патрабаванне душы. Гэта імкненне да сапраўдных каштоўнасцей, туды, дзе шчыра рады гасцям, дзе б`ецца пульс жывога творчага жыцця", - заявіў беларускі лідар.

Галоўнай падзеяй свята "Александрыя збірае сяброў" стаў вячэрні гала-канцэрт "Толькі тут такія зоркі". У аснову яго сюжэта пакладзена ідэя мірнага беларускага неба, на якім заўсёды можна ўбачыць зоркі і сузор`і. Сюжэтная лінія раскрыта праз гумарыстычныя гісторыі пра знаходжанне сучаснай моладзі ў вёсцы, знаёмства з яе жыхарамі, а таксама народныя звычаі і вясковы побыт.

У канцэртнай праграме таксама адлюстраваны тэмы Года якасці, асваення космасу, 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Асобная ўвага ўдзелена тэме 30-годдзя інстытута прэзідэнцтва ў Беларусі.

Гала-канцэрт - гэта высокатэхналагічнае музычнае шоу, у час якога прагучаць вядомыя, любімыя песні і спецыяльна створаныя прэм`еры. У аснове сцэнаграфічнага рашэння выкарыстаны ландшафтныя асаблівасці месца правядзення - узгоркі і пералескі. За экранамі - рознаўзроўневыя сцэнічныя падмосткі з экранамі для размяшчэння артыстаў.

Па традыцыі завяршаецца канцэрт святочным феерверкам і запальваннем купальскага вогнішча.

6 ліпеня 2024, Александрыя
БЕЛТА
 
Дата публикации:06.07.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:140
 
Ключевые слова:
Купалле Александрыя Фэст культуры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме