"Як маці і жанчына я абурана тым, што адбываецца на вуліцах і тым, што беларусы ідуць супраць беларусаў, - сказала Надзея Лось. - Мы талерантны і спакойны народ, заўсёды ўмеем выслухоўваць меркаванні іншых. Мы дружалюбны народ і такім павінны заставацца заўсёды".
"Я ўспамінаю страшны час Вялікай Айчыннай вайны, калі гінулі бязвінныя людзі, і не дай Бог, каб такое калі-небудзь давялося ўбачыць нашым дзецям і ўнукам", - падкрэсліла яна.
"Тады быў ваенны час, і людзі паміралі кожны дзень. Але цяпер спакойны, мірны час. І не трэба яго разбураць уласнымі рукамі, дарагія беларусы! Цяпер - час дыялогу і мірных абмеркаванняў. Мы, старэйшае пакаленне, выступаем за тое, каб краіна развівалася, рухалася далей, але ўсё гэта павінна адбывацца мірным шляхам, як і рабілася ўсе гэтыя гады", - пераканана адказны сакратар Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага саюза жанчын.
Надзея Лось сказала, што Беларускі саюз жанчын робіць вельмі шмат, у тым ліку ўносіць свой уклад у сацыяльнае развіццё. "Жанчыны - захавальніцы дамашняга ачага, і наша важная задача - несці мір і дабро. Наш жаночы саюз праводзіць шматлікія мірныя акцыі, якія накіраваны на стварэнне, на дапамогу іншым, на спачуванне, але ні ў якім разе не на разбурэнне", - прадоўжыла жанчына.
Яна расказала, што больш за 40 гадоў працавала ў сістэме адукацыі, займалася выхаваннем моладзі. "Цяпер бачу сярод удзельнікаў вулічных акцый зусім маладых юнакоў і дзяўчат, - падзялілася Надзея Лось. Але гэта ўзрост, калі яшчэ не сфармаваны светапогляд, у тым ліку палітычны, і дарослым не трэба ўцягваць іх у свае палітычныя гульні. Бацькі таксама павінны больш увагі ўдзяляць дзецям і не дазволіць ім стаць на злачынны шлях".
"Беларусы, давайце будзем разумнымі! Усімі сіламі заклікаю вас захаваць мір і ўсё вырашаць толькі мірным шляхам!" - заклікала жанчына, якая зведала на сабе ўсе жахі ваеннага ліхалецця.
13 жніўня 2020, Мінск
13 жніўня 2020, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА