https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Названы пераможцы Нацыянальнай літаратурнай прэміі


Названы пераможцы Нацыянальнай літаратурнай прэміі, паведаміў 13 жніўня начальнік упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Міністэрства інфармацыі Уладзімір Андрыевіч.
"У сямі намінацыях конкурсу былі прадстаўлены больш за 80 аўтараў. Пасля абмеркавання экспертнага савета на разгляд журы былі адабраны 64 работы. У гэтым годзе палажэнне конкурсу прадугледжвала правядзенне тайнага галасавання, - адзначыў Уладзімір Андрыевіч. - Прэмія дазваляе стымуляваць творчасць пісьменнікаў Беларусі, развіваць мастацкую літаратуру, публіцыстыку. Вельмі важна, каб сёння з`яўлялася як мага больш высокамастацкіх твораў, якія будуць папулярны сярод чытачоў".

Так, у жанры "Паэзія" пераможцам стаў Валерый Грышкавец (Выбранае. "Застаюся назаўсёды..."). Ігар Пракаповіч прызнаны лепшым публіцыстам за работу "Пастаўшчына". Іван Саверчанка з творам "Магія слова" стаў пераможцам у намінацыі "Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства", а кніга-квест "Ключ ад Вялікай Каштоўнасці" Кацярыны Хадасевіч-Лісавай адзначана членамі журы як "Лепшы твор для дзяцей і юнацтва". Пераможца ў намінацыі "Лепшы твор прозы" Уладзімір Сцяпан прадставіў зборнік "Хвалі". Зборнік вершаў "Сузор`е птушкі" дапамог Вользе Нікіценка стаць лепшай дэбютанткай конкурсу.

"Галоўная мэта Нацыянальнай літаратурнай прэміі - прыцягненне ўвагі чытачоў да айчынных кніг, таму што ў іх адлюстравана беларуская мова, нацыянальны характар ​​і любоў да Радзімы. У кожнай з шасці намінацый былі прадстаўлены лепшыя творы сучасных аўтараў. Гэта паказвае, што ідзе развіццё нашай літаратуры, - адзначыла першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах. - Парадавалі прадстаўленыя на конкурсе творы прозы і паэзіі. Прыемна, што многія аўтары пішуць для дзяцей і падлеткаў. На жаль, другі год запар члены журы не змаглі вызначыць пераможцаў у намінацыі "Лепшы твор драматургіі". Аднак мы бачым, што беларуская драматургія развіваецца. Аб гэтым сведчаць розныя конкурсы і праекты, многія тэатры ставяць спектаклі паводле п`ес драматургаў".

Арганізатарамі конкурсу з`яўляюцца Міністэрства інфармацыі, Міністэрства культуры, Міністэрства адукацыі, Саюз пісьменнікаў Беларусі. Пераможцы атрымаюць грашовую прэмію і фірменныя статуэткі. У гэтым годзе ўзнагароджванне адбудзецца ў час святкавання Дня беларускага пісьменства 6 верасня ў Бялынічах Магілёўскай вобласці.

13 жніўня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:13.08.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:223
 
Ключевые слова:
Дзень беларускага пісьменства Литературная премия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме