Экспазіцыя ўключае 46 твораў жывапісу і графікі: тэматычныя кампазіцыі, бытавыя замалёўкі, партрэты і пейзажы. Усе працы адлюстроўваюць нацыянальныя традыцыі народаў Сярэдняй Азіі - рэгіёну, дзе нарадзіўся Уладзімір Гладкоў.
«У серыі гарадскіх пейзажаў паказаная манументальная прыгажосць архітэктурных помнікаў Самарканда, Бухары, Хівы і іншых гарадоў. Нацыянальныя касцюмы і творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва можна разгледзець у работах, прысвечаных знакамітым азіяцкім кірмашам. Пейзажы гор, пустыняў і рэк дапаўняюць прыгажосць і унікальнасць Сярэдняй Азіі», - распавялі ў галерэі.
Звязда, 1 жніўня 2020