"У Нацыянальнай бібліятэцы сабрана шмат аб`ектыўнай інфармацыі аб Беларусі. На выстаўцы ёсць выданні, якія расказваюць аб станаўленні дзяржаўнасці, сучасным развіцці краіны, дасягненнях у сацыяльна-эканамічнай, навуковай i культурнай сферах, знешняй палітыцы і знешнеэканамічных сувязях, традыцыях беларускага народа і ўнікальных прыродных рэсурсах", - адзначылі арганізатары.
Экспазіцыя складаецца з двух раздзелаў. У першым, "Краіна Беларусь", размешчаны публікацыі аб гісторыі роднага краю, сацыяльна-палітычная і сацыяльная літаратура аб сучасным стане рэспублікі і шляхах яе далейшага развіцця. У другім раздзеле, "Сучасны партрэт культуры і мастацтва Беларусі", падрыхтавана літаратура аб культурна-гістарычнай спадчыне, помніках культавай архітэктуры, энцыклапедычныя даведнікі, фотаальбомы, буклеты.
Наведвальнікі таксама змогуць убачыць артыкулы перыядычных выданняў аб дасягненнях краіны ў розных галінах, прадукцыю беларускіх выдавецтваў, якая выйшла ў свет за апошнія тры гады.