— Укараніліся высокія тэхналогіі, усталявана сучасная апаратура — у тым ліку ва ўсіх аддзяленнях рэанімацыі, ва ўсіх раённых бальніцах. Яшчэ пятнаццаць год таму ва усіх аддзяленнях праведзены капітальныя рамонты, зараз праводзяцца бягучыя.
Таму калі да нас раптам прыйшоў нябачны невядомы вораг, мы былі гатовыя. У Беларусі, напрыклад, апаратаў ШВЛ і колькасць рэанімацыйных ложкаў больш, чым у любой іншай краіне Еўропы. І да каранавірусу мы нават абмяркоўвалі: а ці не трэба нам скарачаць ложкавы фонд? Высветлілася, што не трэба.
Мы спрацавалі (і яшчэ працуем) на высокім ўзроўні. Па аснашчэнні, па апаратуры, па кваліфікацыі кадраў наша медыцына ў аддзяленнях рэанімацыі — на вышыні. І гэта вельмі нам дапамагло зараз.
Цэняць гэта і медыцынскія турысты, якія часта прыязджаюць у Беларусь аперыравацца ў рэспубліканскія цэнтры, асабліва з нагоды транспланталогіі, — з бліжняга і далёкага замежжа. Пастаянна адбываецца і абмен досведам паміж нашымі і замежнымі спецыялістамі.
Запісала Варвара Марозава
Звязда, 31 ліпеня 2020
Звязда, 31 ліпеня 2020