Віцэ-спікер сустрэўся з працоўнымі калектывамі, а таксама разам з членамі Беларускага рэспубліканскага саюза юрыстаў правёў прыём грамадзян у Лідскім райвыканкаме. Лідчане звярталіся наконт рамонту і добраўпарадкавання дарог, пракладкі камунікацый, работы грамадскага транспарту і г.д.
"Усё гэта паступова будзе зроблена. Там, дзе дазваляюць магчымасці бюджэту, - раней. Нешта будзе зроблена ў перспектыве, зыходзячы з існуючых рэсурсаў. У некаторых выпадках работы ўжо вядуцца", - праінфармаваў Валерый Міцкевіч.

Паводле яго слоў, парламентарыі возьмуць на сябе пытанні, якія могуць стаць асновай для ўнясення паправак у дзеючае заканадаўства.
"Мы гэта ўсё прааналізуем і будзем думаць, як вырашыць. Там, дзе кампетэнцыя мясцовых улад, - адпаведна будуць планы па рэалізацыі прапаноў грамадзян, - сказаў ён. - Усе прапановы, прэтэнзіі і пытанні абагульнім. Што трэба, вынесем на ўзровень урада, аблвыканкама".

Такі кропкавы падыход у рабоце са зваротамі грамадзян шырока практыкуецца ў Беларусі. У пачатку ліпеня кіраўнік дзяржавы падпісаў распараджэнне, у якім змешчаны меры па вырашэнні найбольш актуальных для насельніцтва пытанняў, што паступілі пры зборы подпісаў выбаршчыкаў ініцыятыўнай групай у падтрымку вылучэння кандыдатам у прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі. Віцэ-спікер адзначыў, што ў дакуменце абазначаны як цэлыя напрамкі работы ў асобных абласцях, так і канкрэтныя даручэнні па рэгіёнах.
Напрыклад, у Лідзе будуць прыняты неабходныя меры па рэканструкцыі ачышчальных збудаванняў, мадэрнізацыі галоўных каналізацыйных помпавых станцый, рэканструкцыі і будаўніцтве каналізацыйных калектараў.
24 ліпеня 2020, Мінск
БЕЛТА