Стылізаваны пад сярэднявечную эпоху лагер размесціцца ля сцен музея, дзе непасрэдна знаходзіцца старажытнае гарадзішча. Арганізатары паспрабуюць узнавіць атмасферу жыцця нашых продкаў. Надзеўшы сярэднявечнае адзенне, рэканструктары пакажуць, як выглядалі ў Бярэсце звычайныя жыхары і воіны, што яны елі і якімі прадметамі карысталіся ў побыце. У тым ліку плануецца разыграць мініяцюрны эпізод бітвы.
«Гэта будзе сучасны бой. Зброя бяспечная, таму паспрабаваць свае сілы валодання ёй змогуць нават дзеці. Праграму мерапрыемства мы яшчэ распрацоўваем. Прадумваем месцы для тэматычнага інтэрактыву», - распавёў Раман Сыч.
Звязда, 25 ліпеня 2020