https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Невядомае апавяданне Хэмінгуэя — цяпер па-беларуску


Магія лічбаў — 21 ліпеня спаўняецца 121 год з дня нараджэння легендарнага пісьменніка, журналіста Эрнэста Хэмінгуэя. Магія падзей — у мінулым месяцы яго ўнук Шон адшукаў рукапіс невядомага апавядання свайго знакамітага дзеда ў архіве бібліятэкі імя Джона Кэнэдзі ў Бостане.
Шон распавёў, што падчас працы над новым выданнем кнігі «Стары і мора» знайшоў багаты архіў рукапісаў, лістоў і фотаздымкаў. Сярод гэтых дакументаў быў адметны машынапісны рукапіс. У невядомым дагэтуль творы пісьменнік распавядае пра рыбалку на буйнога марліна (гэты від рыб дасягае вагі больш за 800 кілаграмаў і даўжыні каля 5 метраў). Гісторыя сюжэтна нагадвае знакамітую аповесць «Стары і мора». За гэтую аповесць Эрнэст Хэмінгуэй атрымаў Пулітцэраўскую прэмію. Таксама твор паўплываў на прысуджэнне яму ў 1954 годзе Нобелеўскай прэміі па літаратуры.

Знойдзены рукапіс не быў азагалоўлены самім аўтарам, таму назву абраў сын пісьменніка Патрык. Невядомае апавяданне ў чэрвені было апублікавана ў часопісе The New Yorker. Магія вялікай літаратуры: мы прапануем прачытаць гэты твор Хэмінгуэя па-беларуску — у эксклюзіўным перакладзе Дар`і Літвінавай.

Звязда, 18 ліпеня 2020
 
Дата публикации:18.07.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:291
 
Ключевые слова:
Литература Переводы Эрнест Хемингуэй Беларуская мова
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме